
Гадзіна прававых ведаў «Юрыдычная граматыка сям'і»
- Details
- Створана 21.05.2021 09:13
20 мая ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» у бібліятэцы адбылася гадзіна прававых ведаў «Юрыдычная граматыка сям'і», прысвечаная Міжнароднаму дню сям'і.
Шлюб і сям'я выступаюць для кожнага чалавека і ў якасці сацыяльнай, і ў якасці індывідуальнай неабходнасці. Сямейныя каштоўнасці шмат у чым вызначаюць аблічча людзей, ад сям'і залежыць працоўная і грамадская актыўнасць кожнага чалавека.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Таццяна Халкова, начальнік аддзела ЗАГС Віцебскага гарвыканкама Галіна Гусева, адвакат Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Вера Шлома і протаіерэй Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Аляксандр Кавалёў.
Супрацоўнікі публічнага цэнтра прававой інфармацыі падрыхтавалі да мерапрыемства кніжную выставу «Шлюб. Сям'я. Права».


































