
Праект «Language Room: вывучаем, чытаем, абмяркоўваем»
- Details
- Створана 03.02.2020 11:12
У рамках праекта «Моўная прастора» 29 студзеня ў сектары замежнай літаратуры адбыўся ўрок-выхад для навучэнцаў адукацыйнага цэнтра «Leon».
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі сустрэчы праслухалі агляд літаратуры «Разнастайнасць жанраў мастацкай літаратуры» на англійскай мове, з якім выступіла Кацярына Марозава. У фармаце слайд-гутаркі навучэнцы адукацыйнага цэнтра «Leon» аналізавалі і абмяркоўвалі творы амерыканскіх і англійскіх аўтараў.
Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава «Па старонках замежнай класікі».


































