
Выстава-прагляд «Верность святой солдатской чести»
- Details
- Створана 12.02.2020 10:10
11 лютага адбылася выстава-прагляд кніг аддзела абанемента і МБА «Верность святой солдатской чести», прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
На выставе былі прадстаўлены выданні, якія змяшчаюць інфармацыю аб падзеях і фактах ваеннай гісторыі са старажытных часоў да нашых дзён, а таксама мастацкія творы пра подзвігі, мужнасць, высакароднасць і самаадданае служэнне Радзіме. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі занялі кніжныя і ілюстрацыйныя матэрыялы пра Вялікую Айчынную вайну, яе героях, галоўных бітвах і слаўных перамогах.
На працягу ўсяго дня чытачы мелі магчымасць здзейсніць гістарычны экскурс у гераічнае мінулае нашай краіны ў розныя перыяды гісторыі.


































