
Ёсць такая прафесія – Айчыну абараняць
- Details
- Створана 21.02.2020 11:14
20 лютага напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у бібліятэцы адбылася актуальная размова «Ёсць такая прафесія – Айчыну абараняць».
Гасцямі мерапрыемства сталі прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці – начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Колбун Віктар Канстанцінавіч, ваенны камісар горада Віцебска, Віцебскага і Лёзненскага раёна Няфёдаў Аляксандр Леанідавіч, намеснік начальніка аддзела закліку г. Віцебска маёр Ахрамовіч Аляксандр Аляксандравіч.
А. Л. Няфёдаў падрабязна расказаў пра тое, як атрымаць ваенную адукацыю, якія перавагі ў яе ёсць зараз і якія з'явяцца ў будучыні, пра прэстыж службы ў арміі.
В. К. Колбун вёў дыялог з прысутнымі, падрабязна адказваў на пытанні, якія хвалююць моладзь, расказаў пра тое, як узнікаюць нестатутныя адносіны ў арміі, чаму там забаронена мець смартфон. Размова зацягнулася, але самыя цікавыя тэмы ўсё ж былі асветлены.
Супрацоўнікі ПЦПІ падрыхтавалі кніжную выставу да святочнага дня. На старонках выданняў наведвальнікі змаглі знайсці адказы на тыя пытанні, якія яны не паспелі задаць.


































