
Прафсаюзны прыём грамадзян
- Details
- Створана 18.02.2020 14:36
18 лютага ў бібліятэцы адбыўся прафсаюзны прыём грамадзян з удзелам прававога інспектара працы Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алы Ждановіч, намесніка пракурора г. Віцебска Антона Зыкава, старшыні Віцебскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Аляксандра Сямёнава.
Прыём быў накіраваны на аказанне юрыдычнай дапамогі па пытаннях, што тычацца тлумачэння норм заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.


































