eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

«Я сын зямлі…»: да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна

24 лютага ў дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная вечарына «Я сын зямлі...», прымеркаваная да 85-годдзя з дня нараджэння нашага земляка. 


Рыгор Барадулін часта бываў у Віцебску, неаднаразова выступаў перад чытачамі абласной бібліятэкі, быў добра знаёмы з віцебскімі пісьменнікамі.

Вечарына пачалася вершаванымі радкамі паэта Уладзіміра Папковіча, які з вялікай падзякай узгадвае Рыгора Барадуліна, рэдактара сваёй першай кнігі, аднадумцу, сапраўднага майстра слова. Пісьменнік Сяргей Рублеўскі расказаў пра паездку разам з Рыгорам Барадуліным ва Ушачы і прадэманстраваў фотаздымкі з гэтай вандроўкі, зробленыя фотамастаком Міхаілам Шмерлінгам.

Літаратуразнаўца Ірына Саматой, якая вучылася разам з дачкой Рыгора Барадуліна Ілонай, узгадала студэнцкiя гады і сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі ў Доме літаратара, і адзначыла, што паэзія Рыгора Барадуліна – на ўсе часы.

Некалькі дзесяцігоддзяў відэазапісы многіх творчых вечарын, сустрэч з пісьменнікамі робіць Фёдар Грынеўскі. Фёдар Аляксеевіч расказаў пра сустрэчы з Барадуліным, прысутныя паглядзелі відэакліп на песню «Трэба дома бываць часцей», зроблены па матэрыялах адной з такіх сустрэч. Таксама была прадэманстравана частка відэафільма са святкавання 60-годдзя паэта і сустрэчы ў Віцебскім педагагічным інстытуце. Яшчэ раз надалася магчымасць пабачыць запіс выступлення на гэтай сустрэчы Міхася Райчонка, даследчыка творчасці Язэпа Драздовіча, які вельмі рана пайшоў з жыцця. А верш, натхнёна прачытаны тагачаснай студэнткай Людмілай Сіманёнак, вельмі спадабаўся народнаму паэту. Паэтэса, загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра «Лялька» Людміла Сіманёнак узгадала сустрэчы з Рыгорам Барадуліным у Віцебску, клопат паэта пра лёс беларускай мовы. Паэт Уладзімір Марудаў прачытаў верш-прысвячэнне Рыгору Барадуліну. Краязнаўца, нястомная збіральніца фальклору Людміла Нікіціна адзначыла, што дыхала з Рыгорам Барадуліным «адным фальклорным паветрам», збіраючы моўныя скарбы, запісваючы іх. Ва «Ушацкім словазборы» Людміла Канстанцінаўна сустрэла шмат трапных народных выразаў, добра ёй вядомых.

Многія з выступоўцаў звярталіся да кнігі духоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна «Ксты». Пранізліва і шчымліва прагучалі «Псалмы» Рыгора Барадуліна ў выкананні паэта, выкладчыка, музыканта Міхаіла Рубіна.

Кнігі з аўтографамі Рыгора Барадуліна прынесла на вечарыну былы загадчык Літаратурнага музея Святлана Казлова. «Без Віцебшчыны няма й не было б ні літаратуры, ні культуры...», – напісаў на адной з іх Рыгор Барадулін.

На працягу вечарыны гучалі песні ў выкананні музыканта, выкладчыка Аляксандра Салавяна на вершы Рыгора Барадуліна «Чорны вол маёй трывогі», «Чалавек не ўзнікае так...», «Дым». Завяршальным лірычным акордам вечарыны прагучаў запіс песні на верш Рыгора Барадуліна «Босая зорка».

 

  • Каля выставы. Фота Фёдара Грынеўскага
    big image
    Каля выставы. Фота Фёдара Грынеўскага
  • Сяргей Рублеўскі. Фота Фёдара Грынеўскага
    big image
    Сяргей Рублеўскі. Фота Фёдара Грынеўскага
  • Людміла Нікіціна. Фота Фёдара Грынеўскага
    big image
    Людміла Нікіціна. Фота Фёдара Грынеўскага
  • Людміла Сіманёнак. Фота Фёдара Грынеўскага
    big image
    Людміла Сіманёнак. Фота Фёдара Грынеўскага
  • Міхаіл Рубін. Фота Фёдара Грынеўскага
    big image
    Міхаіл Рубін. Фота Фёдара Грынеўскага
  • Аляксандр Салавян. Фота Фёдара Грынеўскага
    big image
    Аляксандр Салавян. Фота Фёдара Грынеўскага
  • Удзельнікі вечарыны. Фота Фёдара Грынеўскага
    big image
    Удзельнікі вечарыны. Фота Фёдара Грынеўскага
  • Удзельнікі вечарыны. Фота Фёдара Грынеўскага
    big image
    Удзельнікі вечарыны. Фота Фёдара Грынеўскага
  • Святлана Казлова, Ірына Саматой. Фота Фёдара Грынеўскага
    big image
    Святлана Казлова, Ірына Саматой. Фота Фёдара Грынеўскага