
Творчы вечар Людмілы Селіванавай «Берагі маёй мары»
- Details
- Створана 27.02.2020 11:14
26 лютага ў 16.30 у бібліятэцы ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбыўся творчы вечар Людмілы Селіванавай «Берагі маёй мары».
На вечары прагучалі вершы ў выкананні Галіны Пруднікавай, Ларысы Тумінскай, Людмілы Дземідзенка. Песні ў выкананні Анатоля Кірыковіча, Алега Шыдлоўскага, Магдалены Куляшовай, Людмілы Селіванавай і вакальнай групы народнага ансамбля танца «Лявоніха» падарылі ўсім добры настрой. Цыганскі танец у выкананні шоу-студыі «Алар» стаў прыгожым завяршэннем вечара.
Саюз паэзіі, музыкі і вакальнай творчасці стварылі атмасферу сапраўднага свята.


































