
Музычна-паэтычная сустрэча «Я – праваслаўны»
- Details
- Створана 29.02.2020 16:14
29 лютага ў бібліятэцы прайшло мерапрыемства з цыкла музычна-паэтычных праграм «Я – праваслаўны» сумесна з Міжнароднай садружнасцю праваслаўных аўтараў і выканаўцаў «Благадар».
Спецыяльнымі гасцямі сталі Аляксей Кірылаў і Марыя Полахава – удзельнікі клуба праваслаўнай аўтарскай песні «Георгіеўскі Крыж» (г. Самара).
У мерапрыемстве прынялі ўдзел віцебскія барды Алег Іваноў і Дар'я Прыгожая, гітарыст Міхаіл Фурс, а таксама Ала Цяцёркіна – паэт і каардынатар сацыякультурнага праекта «Рэзананс» (г. Мінск).
Са сцэны гучалі пранікнёныя песні і вершы аб Веры, Надзеі і Любові.


































