
Прэзентацыя праекта «Займальная Віцебшчына»
- Details
- Створана 09.03.2020 10:14
5 сакавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя праекта «Займальная Віцебшчына»: цікавыя факты пра асоб і падзеі, якія адбыліся на Віцебшчыне.
Пра цікавы краязнаўчы праект расказалі кандыдат гістарычных навук, настаўнік гісторыі, краязнаўца Мікалай Півавар і кадэт Віцебскага кадэцкага вучылішча Ксенія Міхайлава.
Ксенія Міхайлава распавяла пра важнасць развіцця ўнутранага турызму, пра тое, якая праца зроблена ў межах рэалізацыі праекта, што плануецца рабіць далей.
Мікалай Півавар правёў віртуальную экскурсію па самых-самых мясцінах Віцебшчыны. На фотаздымках удзельнікі мерапрыемства пабачылі многія славутасці Віцебшчыны: самы высокі касцёл і самую вялікую хвою, самае глыбокае возера, возера з самай вялікай берагавой лініяй, самы вялікі камень, самы маленькі горад...
Па матэрыялах праекта плануецца выданне кнігі «Займальная Віцебшчына».


































