
Творчы вечар паэтэсы Святланы Быкавай “Любовь – во всём и везде”
- Details
- Створана 30.06.2012 15:01
28 чэрвеня ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбыўся творчы вечар паэтэсы Святланы Быкавай “Любовь – во всём и везде”.

Святлана Анатольеўна Быкава нарадзілася ў г. Заслаўлі Мінскай вобласці, скончыла сярэднюю і музычную школы, вышэйшую адукацыю атрымала ў БДІНГ імя В. У. Куйбышава. Вершы пачала пісаць шэсць гадоў таму назад на рускай і беларускай мовах. Гэта лірычныя, філасофскія, гумарыстычныя, патрыятычныя творы, а таксама вершы для дзяцей, казкі і песні. Святлана Быкава з’яўляецца членам Мінскага абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца”, Заслаўскага гарадскога клуба цікавых сустрэч “Сузор’е”. Аўтар паэтычных зборнікаў “Откровение позднего лета” (


































