
Віншуем з Днём Незалежнасці
- Details
- Створана 30.06.2012 09:02

3 ліпеня – радасная і светлая дата для кожнага грамадзяніна нашай дзяржавы. Гэта сімвал мужнасці, самаахвярнасці і адданасці Радзіме, знак надзеі і аптымізму для наступных пакаленняў беларусаў.
Наш абавязак – заўсёды памятаць тых, хто на сваіх плячах вынес Вялікую Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Мы ўдзячныя тым людзям, хто выкаваў яе сваімі рукамі, гераічна ваюючы на фронце, у партызанскіх атрадах ці ўдарна працуючы ў тыле.
Паважаныя наведвальнікі сайта і чытачы бібліятэкі!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра!


































