
Метадычны маніторынг дзейнасці бібліятэк
- Details
- Створана 15.04.2020 09:39
З 9 па 20 сакавіка аддзелам бібліятэказнаўства ў адпаведнасці з зацверджаным Графікам быў праведзены метадычны маніторынг дзейнасці бібліятэк Віцебскай вобласці, у тым ліку выбарачная праверка дакладнасці статыстычных дадзеных.
Маніторынгам былі ахоплены ўсе гарадскія і раённыя сеткі публічных бібліятэк Віцебскай вобласці. Асноўная ўвага ў ходзе маніторынгу была ўдзелена аналізу лакальных нарматыўных актаў, вядзенню «Інтэграванага банка дадзеных устаноў культуры», фармуляраў і Дзённікаў работы ў сельскіх бібліятэках.
Па выніках маніторынгу былі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі для цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм Віцебскай вобласці.


































