
Вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу
- Details
- Створана 16.04.2020 09:39
Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» за 2019 год.
Журы вызначыла наступных пераможцаў:
– у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем» – аддзел па рабоце з дзецьмі Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ДУК «Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»;
– у намінацыі «За пошукавую і даследчую працу» – Цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна ДУК «Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» і Сасноўская сельская бібліятэка ДУК «Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»;
– у намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання» – бібліятэка-філіял № 6 імя У. Караткевіча ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка». Віншуем пераможцаў, жадаем творчых поспехаў і перамогі на рэспубліканскім этапе!


































