
Віртуальная кніжная выстава «Публікацыя аднаго помніка»
- Details
- Створана 16.04.2020 11:15
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі віртуальную кніжную выставу «Публикация одного памятника».
На выставе прадстаўлена серыя маляўнічых альбомаў вялікага фармату з навуковымі публікацыямі пра выдатныя старажытныя помнікі рускай гісторыі і культуры, якая выпускалася ў выдавецтве «Аўрора» ў перыяд з 1969 па 1978 год.
Кожны выпуск уяўляе на ілюстрацыях цалкам і ў дэталях той ці іншы ўнікальны помнік архітэктуры ці жывапісу, які суправаджаецца мастацтвазнаўчым аналізам з каментарыямі на рускай і англійскай мовах.


































