
Інфармацыйны дайджэст «Змяненні ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь»
- Details
- Створана 20.04.2020 10:13
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў інфармацыйны дайджэст «Змяненні ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь» з серыі «Дзяржаўны саветнік».
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2019 г. № 219-3 «Аб змяненні законаў» у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь былі ўнесены змяненні і дапаўненні. Усяго праўкам падвергліся болей 200 артыкулаў Працоўнага кодэкса, якія закранаюць самыя розныя аспекты працоўных адносін.
У дайджэсце ўтрымліваецца сціслы аналіз тых змяненняў у працоўным заканадаўстве, якія ўступілі ў сілу 28 студзеня 2020 года. Акрамя таго, у выданні дадзены каментарый у дачыненні зусім новага для Беларусі паняцця дыстанцыйнай работы.
Інфармацыйны дайджэст будзе карысны ўсім, хто цікавіцца пытаннямі заканадаўства аб працы ў Рэспубліцы Беларусь.


































