
Бібліяграфічны спіс «Злачынства і пакаранне»
- Details
- Створана 21.04.2020 12:12
Рост злачыннасці даўно ператварыўся ў глабальную праблему. Расце і лік пацярпелых ад гэтых злачынстваў. У Рэспубліцы Беларусь прыняты і дзейнічаюць законы, накіраваныя на абарону пацярпелых ад крымінальных дзеянняў, іх сацыяльную рэабілітацыю.
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў анатаваны бібліяграфічны спіс «Злачынства і пакаранне». У спісе прадстаўлены нарматыўна-прававыя акты Рэспублікі Беларусь, кніжныя выданні і артыкулы з перыядычных выданняў па пытаннях злачыннасці, злачынных паводзін, злачынства і прафілактыкі злачынстваў.
Бібліяграфічны спіс адрасаваны шырокаму колу карыстальнікаў, якія цікавяцца пытаннямі крыміналогіі, крымінальнага права, крымінальна-выканаўчага права, крыміналістыкі, судовай псіхіятрыі.


































