
Вебліяграфічнаевыданне «Вайна. Перамога. Памяць»
- Details
- Створана 30.04.2020 14:02
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі вебліяграфічнае выданне «Вайна. Перамога. Памяць». Каталог змяшчае падборку спасылак на інтэрнэт-рэсурсы дадзенай тэматыкі і ўяўляе сабой сістэматызаваны анатаваны пералік адрасоў інтэрнэт-сайтаў вольнага доступу.
Вялікая Айчынная вайна скончылася 75 гадоў таму. Гэтая вайна змяніла ход сусветнай гісторыі, лёсы людзей і карту свету. Перамога мая 1945 года падахвочвае нас з павагай і ўдзячнасцю ўспамінаць усіх тых, хто самааддана змагаўся з нацыстамі, хто аддаў сваё жыццё ў імя жыцця мільёнаў іншых людзей. І колькі б ні прайшло стагоддзяў, тысячагоддзяў, гэта падзея застанецца назаўсёды ў памяці народаў.
Вебліяграфічнае выданне заклікана дапамагчы зарыентавацца ў віртуальнай прасторы, палегчыць пошук неабходнай інфармацыі і арыентавана на шырокую аўдыторыю інтэрнэт-карыстальнікаў.


































