
75-гадоў Вялікай Перамогі: глядзім буктрэйлеры пра Вялікую Айчынную вайну
- Details
- Створана 04.05.2020 15:30
Для жыхароў Беларусі дзень 75-годдзя Вялікай Перамогі – гэта даніна памяці і глыбокай пашаны да воінаў, працаўнікоў тыла, партызанаў і падпольшчыкаў – усіх, хто цаной свайго ўласнага жыцця стаў на абарону нашай Радзімы.
Беларусь першай з саюзных рэспублік прыняла на сябе масіраваны ўдар нямецка-фашысцскіх захопнікаў, стала арэнай бязлітасных бітваў. Наўрад ці хто мог дапусціць тады, у чэрвені 1941-га, што вайна прадоўжыцца да мая 1945-га. І былі доўгія чатыры гады..., 1418 дзён болю і подзвігу!
Адзначаючы гэту асаблівую для краіны дату, запрашаем карыстальнікаў бібліятэкі да прагляду буктрэйлераў, створаных яе супрацоўнікамі па кнігах Сяргея Смірнова «Брэсцская крэпасць», Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», Прыма Леві «Человек ли это?», якія ўзгадаюць пра баявую славу і гераізм тых, хто прынёс нам доўгачаканы мір.


































