
Віртуальны агляд кніг «Семь Я»
- Details
- Створана 12.05.2020 09:54
Куды б ты ні пайшоў – у дзіцячы садок, у школу, у тэатр, гуляць на вуліцу – надыходзіць час, калі табе хочаца дадому.
А дома – утульнасць, цяпло і твая дружная сям'я, якая цябе чакае. Сям'я, у якой бывае ўсякае, але калі яна па-сапраўднаму дружная, то не страшныя ніякія нягоды і бязладзіца.
15 мая ў Беларусі адзначаюць Міжнародны дзень сям'і. Супрацоўнікі аддзела дзіцячай літаратуры віншуюць сваіх чытачоў з гэтым светлым, добрым і значным днём і прапануюць вашай увазе віртуальны агляд кніг «Семь Я».


































