
Бібліяграфічны спіс “Бес наркотиков : к Международному дню борьбы с наркоманией”
- Details
- Створана 22.06.2012 11:29
Увазе наведвальнікаў сайта і карыстальнікаў бібліятэкі інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел прадстаўляе анатаваны бібліяграфічны спіс “Бес наркотиков : к Международному дню борьбы с наркоманией”, які ўключае ў сябе бібліяграфічныя запісы на кнігі, аўтарэфераты дысертацый і артыкулы з тэматычных зборнікаў і перыядычных выданняў, якія адлюстроўваюць шматаспектнасць і актуальнасць праблемы наркаманіі ва ўсім свеце і шляхі барацьбы з гэтай бядой.
Па меркаванні экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, праблема наркаманіі ў цяперашні час набыла драматычны характар. На барацьбу з гэтай напасцю ў свеце кожны год выдзяляюцца дзясяткі мільярдаў долараў, аднак наркотыкі па-ранейшаму застаюцца трэцяй пагрозай чалавецтву пасля ядзернай зброі і глабальнай экалагічнай катастрофы. Распаўсюджванне наркаманіі адбываецца ашаламляльнымі тэмпамі. Да пачатку XXI стагоддзя было зарэгістравана больш за 3 мільёны чалавек, якія спажываюць наркатычнае зелле. Наркаманія захоплівае тэрыторыі па законах эпідэміі. Лічыцца, што адзін наркаман у сярэднім “падсаджвае на іголку” 17 чалавек!
Наркаманія — стан эпізадычнага ці хранічнага атручвання арганізма, выкліканага паўторным увядзеннем наркотыкаў. Гэта вельмі сур’ёзная і страшная хвароба. Існуе вялікая рызыка заражэння ВІЧ-інфекцыяй, гепатытам, венерычнымі захворваннямі. Пры працяглай наркатызацыі агульная смяротнасць узрастае ў 30 разоў; рызыка самагубства — у 350 разоў; любы наркотык можа выклікаць востры псіхоз, падчас якога хворы становіцца небяспечным для тых, хто навокал, можа пакалечыць сябе, зваліцца з вышыні. Для наркамана характэрны стан “азвярэння”.
Ужыванне наркотыкаў, таксікаманія вядуць да хуткай дэградацыі асобы чалавека, які гатовы любымі метадамі здабываць рэчыва і ісці на здзяйсненне злачынства (забойства, здрадніцтва і т. п.), не спыняючыся ні перад чым. Прыхільнасць, якая адурманьвае, вядзе да зніжэння працаздольнасці, рухі чалавека робяцца запаволенымі, увага рассеянай, рэакцыя на любы раздражняльнік становіцца неадэкватнай…
Мэта дадзенага бібліяграфічнага спіса — азнаямленне шырокага кола чытачоў з літаратурай, якая ўтрымлівае інфармацыю пра вытокі і праблемы наркаманіі, медыцынскія і сацыяльныя вынікі нарказалежнасці, магчымыя шляхі прафілактыкі і лячэння наркагеннага заражэння і прававую адказнасць за распаўсюджванне наркатычных рэчываў.
Бібліяграфічны дапаможнік, які прапаноўваецца ўвазе, складаецца з сямі тэматычных раздзелаў: “Дорога в один конец: проблема наркомании”, “Заложники «белой смерти»: причины наркозависимости”, “Грёзная болезнь: молодежь и пьянящее снадобье”, “Наркобизнес: ответственность по закону”, “Шприц для наркомана: лечение опиумной «опухоли»”, “Планета здоровья: воспитательная работа по профилактике наркозависимости”, “«Дурная кровь в мои проникла вены …»: тема наркомании в литературе”.
Анатаваны бібліяграфічны спіс прызначаны тым, хто так ці інакш сутыкнуўся з праблемай нарказалежнасці, а таксама бацькам і педагогам навучальных устаноў, якія жадаюць папярэдзіць наркаманію сярод дзяцей і падлеткаў. Акрамя таго, дапаможнік можа зацікавіць медыкаў, супрацоўнікаў праваахоўных і сацыяльных служб, студэнтаў, школьнікаў і ўсіх, хто неабыякавы да глабальнай пагрозы сучаснасці.


































