
Інфармацыйна-тэматычны дапаможнік «Азбука выбаршчыка»
- Details
- Створана 02.06.2020 08:05
9 жніўня 2020 года адбудзецца найважнейшая палітычная падзея гэтага года – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Намечаныя выбары стануць ужо шостымі ў гісторыі сучаснай Беларусі.
Удзел у выбарах – абавязак кожнага грамадзяніна, які дасягнуў васемнаццаці гадоў. Галасуючы за якога-небудзь кандыдата, чалавек павінен разумець, што яго выбар можа пауплываць на лёс цэлай дзяржавы. Будучыня краіны залежыць ад яго волевыяўлення, кампетэнтнасці, празорлівасці.
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» прадстаўляе інфармацыйна-тэматычны дапаможнік «Азбука выбаршчыка», які дасць правільную арыенціроўку ў працэсах, якія датычацца выбараў. Дадзены дапаможнік у даступнай форме тлумачыць паняцці і тэрміны ў выбарчым працэсе, якія сустракаюцца ў грамадскім жыцці і СМІ.


































