
Зборнік матэрыялаў XI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Ярослав Мудрый. Проблемы изучения, сохранения и интерпретации историко-культурного наследия»
- Details
- Створана 04.06.2020 08:49
26 лютага – 6 сакавіка адбылася XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Ярослав Мудрый. Проблемы изучения, сохранения и интерпретации историко-культурного наследия».
Канферэнцыя праходзіла на дзвюх пляцоўках: на базе Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя Яраслава Мудрага (г. Яраслаўль, Расія) і на базе Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Францыска Скарыны (г. Полацк, Беларусь). У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел галоўны бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі К. Д. Яскевіч.
Зборнік матэрыялаў канферэнцыі, які нядаўна выйшаў у свет, уключае 44 артыкулы расійскіх і беларускіх аўтараў. У зборніку змешчаны даклад Кацярыны Яскевіч «Знаменитые уроженцы и деятели Витебщины в информационных ресурсах Витебской областной библиотеки имени В. И. Ленина».


































