
Аўдыяпастаноўка «Дзень памяці і смутку»
- Details
- Створана 15.06.2020 08:49
22 чэрвеня 1941 года нямецкія войскі напалі на Савецкі Саюз. Вайна прынесла гора ў кожную сям'ю, у кожны дом, парушыла мірнае жыццё мільёнаў людзей. Гэта Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, Дзень памяці і смутку.
У рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» сумесна з аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска» прадстаўляем вашай увазе аўдыяпастаноўку «Дзень памяці і смутку».
Дзеючымі асобамі і выканаўцамі з'яўляюцца людзі з інваліднасцю па зроку і здароўю, а таксама пажылыя людзі.
Аўтар сцэнарыя і гукарэжысёр – кіраўнік тэатральнага гуртка «Прэм'ера» Ларыса Тумінская.


































