
Электронная прэзентацыя «Вам, з іншага пакалення...»
- Details
- Створана 18.06.2020 10:23
Агульная чытальная зала прапануе вашай увазе электронную прэзентацыю «Вам, з іншага пакалення...», прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння А. Т. Твардоўскага і 75-годдзю выхаду з друку паэмы «Васіль Цёркін».
«Васіль Цёркін» (іншая назва – «Кніга пра байца») – адно з галоўных і лепшых твораў у творчасці паэта, якое атрымала ўсенароднае прызнанне. Паэма прысвечана выдуманаму герою – Васілю Цёркіну, салдату Вялікай Айчыннай вайны і ўслаўляе подзвіг рускага салдата.
Працу над паэмай Твардоўскі пачынае ў 1939-1940 годзе, калі ён быў ваенным карэспандэнтам газеты «На варце Радзімы». Паэма атрымлівае вядомасць, яе перадрукоўваюць цэнтральныя выданні «Праўда», «Весткі», «Знамя». Урыўкі чытаюць па радыё Арлоў і Левітан. Твардоўскі і сам чытае свой твор, сустракаючыся з салдатамі, наведваючы шпіталі і працоўныя калектывы. Паэма выдаецца вялікімі тыражамі, перакладаецца на многія мовы і становіцца адным з атрыбутаў франтавога жыцця.
Твор меў вялікі поспех. Калі ў 1943 годзе Твардоўскі хацеў скончыць паэму, ён атрымаў шмат лістоў, у якіх чытачы патрабавалі працягу. У выніку паэма была завершана ў 1945 годзе. Яшчэ да заканчэння працы над творам Твардоўскі быў ганараваны Сталінскай прэміі.


































