
Выстава «Настаўнік як чытач»
- Details
- Створана 14.08.2020 14:40
У аддзеле перыядычных выданняў у рамках бібліятэчнага праекта «Бібліятэка – школе» дзейнічае выстава «Настаўнік як чытач» у дапамогу настаўнікам агульнаадукацыйных школ.
На выставе прадстаўлены навукова-педагагічныя, навукова-практычныя, навукова-метадычныя часопісы беларускага выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» і расійскага выдавецтва «Школьная прэса», а таксама часопісы ў дапамогу класнаму кіраўніку, школьнаму псіхолагу і сацыяльнаму педагогу.
Перыядычныя выданні знаёмяць педагогаў з апошнімі інавацыямі ў адукацыі, спрыяюць самаразвіццю і паспяховай прафесійнай дзейнасці.


































