
Пасяджэнне метадычнага аб'яднання выхавальнікаў груп падоўжанага дня
- Details
- Створана 25.08.2020 08:26
24 жніўня ў рамках бібліятэчнага праекта «Бібліятэка – школе» адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання выхавальнікаў груп падоўжанага дня агульнаадукацыйных школ Першамайскага раёна г. Віцебска «Асаблівасці арганізацыі выхаваўчага працэсу ў групах падоўжанага дня».
Падчас азнаямленчай экскурсіі па бібліятэцы ўдзельнікі метадычнага аб'яднання пазнаёміліся з гісторыяй, структурай і работай бібліятэкі. Супрацоўнікі аддзела перыядычных выданняў правялі для педагогаў бібліяграфічны агляд часопісаў з фонду аддзела па пытаннях выхаваўчай работы з малодшымі школьнікамі.


































