
Інфармацыйны дайджэст «Крымінальна-прававая адзнака махлярства» з серыі «Дзелавы саветнік»
- Details
- Створана 03.09.2020 13:27
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў інфармацыйны дайджэст «Крымінальна-прававая адзнака махлярства» з серыі «Дзелавы саветнік».
У трэцім выпуску дайджэста «Дзелавы саветнік» разглядаецца крымінальна-прававая сутнасць махлярства, прадугледжаная гл. 24 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Злачынства супраць уласнасці». Паколькі ў цяперашні час бурна развіваюцца і набываюць вялізнае значэнне інфармацыйныя тэхналогіі, асабліва ў сферы бізнесу і фінансаў, махлярства існуе як у традыцыйных формах, так і ў навейшых – з выкарыстаннем мабільнай сувязі і інтэрнэту.
Дадзены інфармацыйны дайджэст дапаможа чытачам даведацца пра ўсю разнастайнасць відаў махлярства, пра тое, як пазбегнуць прыкрых памылак і захаваць сябе і сваю ўласнасць ад зламыснікаў.


































