
Адкрыццё юбілейнай выставы Алега Крошкіна «Музыка колеру»
- Details
- Створана 17.09.2020 11:11
Яркім акордам у шэрагу святочных мерапрыемстваў абласной бібліятэкі стала адкрыццё 15 верасня персанальнай юбілейнай выставы віцебскага мастака Алега Крошкіна. «Музыка колеру» – падарунак бібліятэкарам і чытачам у Дзень бібліятэк Беларусі, прызнанне аўтара ў любові да кнігі і чытання.
Калегі, сябры, знаёмыя адзначылі, што работы мастака зараджаюць энергіяй, пазітывам і настроем. Адну з карцін, прадстаўленых на выставе, Алег Уладзіміравіч падарыў аддзелу літаратуры па мастацтве.
Выстава адкрыта да 15 кастрычніка.


































