
Тэатральна-музычны вечар «Дзень дабра і павагі»
- Details
- Створана 01.10.2020 10:10
30 верасня ў бібліятэцы ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбыўся тэатральна-музычны вечар «Дзень дабра і павагі», прымеркаваны да Міжнароднага дня пажылых людзей.
Віншаванні са святам у адрас гасцей і ўдзельнікаў вечара прагучалі ад намесніка дырэктара ТЦСАН Чыгуначнага раёна г. Віцебска Ларысы Марковіч, загадчыка аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Чыгуначнага раёна г. Віцебска Наталлі Аўгусціновіч і старшыні Чыгуначнай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоля Іванова.
Тэатральная пастаноўка «Паланэз аптымізму», якую прадставіла Ларыса Тумінская, была сыграна людзьмі з інваліднасцю па зроку і сталага ўзросту, удзельнікамі тэатральнага гуртка «Прэм'ера». Прагучалі песні ў выкананні Людмілы Селіванавай, Ульяны Рудэні і Аляксандра Куранава. Танцавальны калектыў «Залаты ўзрост» пад кіраўніцтвам Святланы Левінай паказаў свае выдатныя нумары. Усе госці вечара пагадзіліся з тым, што старасць зусім не дрэнная пара, а жыццё на пенсіі толькі пачынаецца.


































