
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Рынкевіча «Акварэлія. Беларускі акварэльны жывапіс»
- Details
- Створана 18.09.2020 11:15
16 верасня адбылася прэзентацыя выдання «Акварэлія. Беларускі акварэльны жывапіс», падрыхтаванага беларускім мастаком-акварэлістам, мастацтвазнаўцам, педагогам Уладзімірам Рынкевічам.
Мастацтвазнаўцам, мастакам, студэнтам і выкладчыкам мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава Уладзімір Іванавіч расказаў пра сучасны стан беларускай акварэлі, вядучых тэндэнцыях яе развіцця, асноўных творчых стылях і кірунках.
Кніга ўтрымлівае больш за 300 твораў 65 аўтараў, даведачны біяграфічны і бібліяграфічны матэрыял, можа выкарыстоўвацца ў навучальных мэтах у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, стане дапаможнікам для спецыялістаў і аматараў мастацтва.


































