
Літаратурны подыум «Сказочник Зеленого царства»
- Details
- Створана 14.10.2020 10:10
13 кастрычніка ў бібліятэцы адбыўся літаратурны подыум «Казачнік Зялёнага царства», прымеркаваны да 110-гадовага юбілею віцебскага пісьменніка Рыгора Шакулава.
У ходзе мерапрыемства ўспаміналі няпросты жыццёвы шлях пісьменніка, яго неацэнны ўклад у літаратуру савецкага перыяду, а таксама творчую спадчыну, якая здзіўляе сваёй душэўнасцю, меладычнасцю і дзіўнай дабрынёй.
У выкананні ўдзельнікаў аб'яднання па інтарэсах «Лучик» ДУА «Ноўкінская сярэдняя школа Віцебскага раёна» і дзіцячага аматарскага тэатральнага гуртка «Праменьчык» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці» (кіраўнік Таццяна Кірпічэнка) прагучалі вершы Рыгора Шакулава, прадэманстраваны інсцэніроўкі казак.
Студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта ДУА «ВДУ імя П. М. Машэрава» Святлана Арлова распавяла аб сваёй дыпломнай працы, прысвечанай творчасці віцебскага казачніка. Яна прадставіла два відэа: музычная тэатралізаваная пастаноўка казак Р. Шакулава «Як пчолка ліпку шукала» і «Таполік і лебяда», перакладзеныя на беларускую мову і пастаўленыя на сцэне з дапамогай тэатральных калектываў г. Віцебска і Віцебскага раёна.
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры правазнаўства і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» Таццяна Іванова падзялілася сваімі ўражаннямі аб творчасці нашага земляка, надаўшы асаблівую ўвагу новай кнізе аўтара «Сказ про Ивана Богатыря и Змея Людоеда», выдадзенай у горадзе Санкт-Пецярбургу ў 2020 годзе выдавецтвам «Сінэл».
Галоўны захавальнік фондаў Установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» Канстанцін Карпекін распавёў пра дакументы, якія ўвекавечылі памяць Рыгора Шакулава. Супрацоўнікі УК «Віцебскі абласны краязнаўчы музей» у асобе намесніка дырэктара па навуцы Валерыя Шышанава падрыхтавалі выставу-экспазіцыю «Всегда надо быть немного сказочником», на якой прадстаўлены асабістыя рэчы, баявыя ўзнагароды, фатаграфіі з сямейнага альбома і кнігі знакамітага пісьменніка Рыгора Логінавіча Шакулава.


































