
Аўдыякампазіцыя «Душы матчынай святло»
- Details
- Створана 09.10.2020 11:47
У рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» аддзел перыядычных выданняў сумесна з аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска» прадстаўляе аўдыякампазіцыю «Душы матчынай святло», прымеркаваную да Дня маці.
Дзеючыя асобы і выканаўцы – людзі з інваліднасцю па зроку і здароўі, а таксама пажылыя людзі. Аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык – кіраўнік тэатральнага гуртка «Прэм'ера» Ларыса Тумінская.


































