
Самы добры казачнік
- Details
- Створана 03.11.2020 14:33
2 лістапада супрацоўнікі агульнай чытальнай залы правялі літаратурны ўрок «Самы добры казачнік», прысвечаны 215-годдзю дацкага пісьменніка-казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсэна.
Рабяты са школьнага лагера, створанага на базе рэпетытарскага цэнтра «100 балаў – Віцебск», пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, прынялі ўдзел у віктарыне па самых вядомых яго казках «Голы кароль», «Прынцэса на гарошыне», «Оле-Лукойе», «Гадкае качаня», «Крэсіва», «Устойлівы алавяны салдацік» і інш.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі з паперы выраб сваімі рукамі, а таксама паглядзелі мультыплікацыйны фільм «Дзяўчынка, якая наступіла на хлеб», створаны па матывах казкі Ганса Хрысціяна Андэрсэна.


































