
Круглы стол «Кастрычніцкая рэвалюцыя: месца ў гісторыі»
- Details
- Створана 06.11.2020 10:40
5 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбыўся круглы стол «Кастрычніцкая рэвалюцыя: месца ў гісторыі».
Арганізатарамі круглага стала выступілі Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Таццяна Адамян, дырэктар Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА», кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Дзядзінкін, старшыня Каардынацыйнага савета арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый г. Віцебска Ларыса Аленская, намеснік старшыні Віцебскага абласнога савета ветэранаў Міхаіл Ляшчынскі, доктар гістарычных навук, прафесар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Іван Мандрык, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяна Буевіч, загадчык аддзела Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Алена Бондарава, загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Ларыса Рагачова.
Удзельнікі круглага стала падзяліліся сваімі меркаваннямі пра гістарычныя падзеі, што адбыліся 103 гады назад і адбіліся на лёсах мільёнаў людзей. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прадставілі матэрыялы пра падзеі 1917–1920 гадоў на Віцебшчыне. Выставы «1917» і «Революционная сатира в Витебске. 1918–1920», экспазіцыя «Воспоминания участников Октябрьской революции» прыцягнулі ўвагу ўсіх прысутных. На кніжнай выставе «Октябрьская революция: годы спустя», арганізаванай супрацоўнікамі бібліятэкі, былі прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні па вызначанай тэме.


































