
Вечарына-прысвячэнне «Ён сэрцам прыняў боль вайны»
- Details
- Створана 26.11.2020 10:51
25 лістапада ў бібліятэцы ў рамках святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была праведзена літаратурная вечарына «Ён сэрцам прыняў боль вайны», прымеркаваная да 105-годдзя з дня нараджэння выдатнага дзеяча культуры, таленавітага празаіка, паэта, драматурга і публіцыста Канстанціна Міхайлавіча Сіманава.
Мерапрыемства суправаджалася паказам дакументальнай хронікі і чытаннем вершаў папулярнымі акцёрамі кіно.
Да вечарыны была падрыхтавана кніжная выстава, прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху К. Сіманава.


































