
Буктрэйлер «СOVID-19: меркаванні, тэорыі, даследаванні, факты»
- Details
- Створана 13.11.2020 09:40
Свет ахоплены пандэміяй каронавіруса COVID-19. З кожным днём расце колькасць хворых. Статыстыка абнаўляецца і публікуецца штодня многімі СМІ. Інфармацыі аб вірусе шмат, але не ўся яна адпавядае рэчаіснасці. Дык што ж больш-менш дакладна на дадзены момант?
Супрацоўнікі аддзела перыядычных выданняў прапануюць вашай увазе буктрэйлер «СOVID-19: меркаванні, тэорыі, даследаванні, факты», які пазнаёміць вас з тым, аб чым кажуць урачы, вірусолагі, псіхолагі, гісторыкі, эканамісты, палітыкі на старонках навукова-папулярных часопісаў.


































