
Лабараторыя поспеху «Вучыся! Студэнт!»
- Details
- Створана 18.11.2020 15:02
17 лістапада ў Міжнародны дзень студэнтаў у бібліятэцы расчыніла свае дзверы лабараторыя поспеху «Вучыся! Студэнт!».
Практыкуючыя псіхолагі Наталля Ісакава і Марына Лапаухава падзяліліся са студэнтамі Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» сакрэтамі, як выпрацаваць правільныя звычкі, якія дапамагаюць спрасціць навучанне і жыць цікавым жыццём.
У завяршэнні мерапрыемства студэнты прынялі ўдзел у каманднай інтэлектуальнай гульні «Мафія», якую прыдумаў, дарэчы, таксама студэнт Дзмітрый Давыдаў у 1986 годзе. Гульня прайшла актыўна, удзельнікі шмат спрачаліся, смяяліся, дэманструючы сваю псіхалагічную ўстойлівасць і навыкі зносін.
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была падрыхтаваная выстава, дзе былі прадстаўлены кнігі, якія змяшчаюць парады па арганізацыі інтэлектуальнай дзейнасці студэнтаў.


































