
Вечар-рэквіем «Чарнобыльскай вясне забыцця няма»
- Details
- Створана 21.04.2021 10:10
21 красавіка ў бібліятэцы адбыўся вечар-рэквіем «Чарнобыльскай вясне забыцця няма», прысвечаны 35-годдзю з дня трагедыі.
Хвілінай маўчання ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць тых, хто прыняў на сябе ўдар гэтай страшнай экалагічнай катастрофы. Сваімі ўспамінамі падзяліўся ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ветэран органаў унутраных спраў Віктар Сухавараў. Іна Самусевіч распавяла пра сваю сям'ю, якая прымала непасрэдны ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі. Начальнік аддзела прававой, кадравай і арганізацыйнай работы Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Людміла Капранава падрабязна прааналізавала экалагічную сітуацыю ў Чарнобыльскай зоне сёння.
Сваімі разважаннямі пра адказнасць чалавека перад прыродай падзяліўся віцебскі паэт Алег Іваноў.
Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы падрыхтавалі тэматычную кніжную выставу.


































