
Бібліятэчны ўрок і майстар-клас «Прывітанне, Новы год!»
- Details
- Створана 30.12.2020 16:34
30 снежня супрацоўнікі сектара сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу правялі для школьнікаў бібліятэчны ўрок «Прывітанне, Новы год!» з майстар-класам «Навагодняя паштоўка сваімі рукамі».
Загадчык сектара сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу Таццяна Лузан правяла для вучняў малодшых класаў сярэдняй школы № 28 г. Віцебска бібліяграфічны агляд кніг з фонду аддзела дзіцячай літаратуры «Зімовая казка» і экскурсію па бібліятэцы.
Пад кіраўніцтвам мастака-афарміцеля Таццяны Гузянок школьнікі вырабілі навагоднія паштоўкі «Снегавік».


































