
17 студзеня – Сусветны дзень снегу
- Details
- Створана 14.01.2021 14:35
У гісторыі чалавечай цывілізацыі наступіў перыяд, калі грамадства вымушана ўсведамляць і выразна сувымяраць сваю актыўнасць з магчымасцямі прыроды. Кожны чалавек павінен разумець, што яго існаванне на планеце Зямля магчыма толькі ў гармоніі з прыродай.
Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2021–2030 гады Дзесяцігоддзем аднаўлення экасістэм.
У сувязі з гэтым аддзел эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры на працягу года будзе выпускаць дайджэст «ЭКОдаты-2021».
Адкрывае наш дайджэст інфармацыйнае відэа, прымеркаванае да Сусветнага дня снегу (World Snow Day), які ў 2021 годзе выпаў на 17 студзеня.


































