
Прэзентацыя кніг Ігара Шматкова
- Details
- Створана 27.01.2021 11:15
26 студзеня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя мастацкіх кніг кандыдата юрыдычных навук, загадчыка кафедры грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ігара Іванавіча Шматкова «Жизненный калейдоскоп» і «Кузница кадров».
Ігар Шматкоў – ураджэнец г. Віцебска, выпускнік Маскоўскага пагранічнага вучылішча імя Массавета. Падчас мерапрыемства аўтар расказаў пра сябе і сваю творчасць, падзяліўся з чытачамі ўспамінамі пра гады вучобы ў пагранічным вучылішчы, якія ляглі ў аснову кнігі «Кузница кадров».
Вялікі ўплыў на жыццёвы і творчы шлях Ігара Іванавіча аказаў яго родны дзядзька, рускі пісьменнік Міхаіл Міхайлавіч Расолаў, кнігі якога былі бязвыплатна перададзены ў фонд нашай бібліятэкі.
Падрабязна прааналізавала кнігі аўтара яго першая настаўніца і рэдактар выданняў Галіна Пятроўна Главацкая. З прэзентацыяй Ігара Іванавіча павіншавала вядучы бібліятэкар бібліятэкі ВДУ імя П. М. Машэрава Алена Кароткіна.
Гасцям мерапрыемства былі паказаны відэаматэрыялы з асабістых архіваў аўтара, падрыхтавана выстава кніжных выданняў Ігара Шматкова і Міхаіла Расолава.


































