
Бібліятэчны ўрок «Хто такія мастакі-ілюстратары?»
- Details
- Створана 28.01.2021 09:42
27 студзеня супрацоўнікі сектара сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу правялі бібліятэчны ўрок для малодшых школьнікаў «Хто такія мастакі-ілюстратары?».
Урок прайшоў у гульнявым фармаце. Мастак-афарміцель Таццяна Гузенок і загадчык сектара сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу Таццяна Лузан распавялі вучням 2 «В» класа сярэдняй школы № 18 г. Віцебска аб прафесіі «мастак-ілюстратар» і пазнаёмілі іх з творчасцю беларускіх ілюстратараў дзіцячых кніг, правялі віктарыну, затым школьнікі выканалі творчае заданне.


































