
2 лютага – Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў
- Details
- Створана 29.01.2021 09:28
Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў штогод святкуецца 2 лютага.
Водна-балотныя ўгоддзі, з'яўляючыся адным з ключавых тыпаў экасістэм планеты, вызначаюць кругаварот вады і шэрагу важных элементаў, фарміруюць клімат, забяспечваюць захаванне біялагічнай разнастайнасці.
Гэтыя ўнікальныя прыродныя ўтварэнні – крыніцы прэснай вады, прыродныя ачышчальнікі асяроддзя ад многіх забруджвальных рэчываў.
Ажыццяўленне мерапрыемстваў у рамках Рамсарскай канвенцыі па захаванні водна-балотных угоддзяў, удзельнікам якой з'яўляецца Рэспубліка Беларусь з 1999 г., накіравана на прадухіленне далейшай дэградацыі балотных экасістэм і захаванне іх біяразнастайнасці.
У рамках віртуальнага дайджэста «ЭКОдаты-2021» аддзел эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры падрыхтаваў інфармацыйнае відэа, прымеркаванае да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў.


































