
Арганізацыйнае пасяджэнне клуба «Правазнайка»
- Details
- Створана 03.02.2021 15:33
2 лютага ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі адбылося арганізацыйнае пасяджэнне клуба «Правознайка» для навучэнцаў 2 «А» класа сярэдняй школы № 2 г. Віцебска.
У пазнавальна-гульнявой форме школьнікі пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці клуба, калектыўна склалі дэвіз, намалявалі эмблему «Правазнайка», а таксама прагледзелі відэа «Дзіцячы прававы сайт» і мультфільм «Смяшарыкi. Азбука правоў чалавека».
У канцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы і памяткі клуба.


































