
Пазнавальная гадзіна «Правілы бяспечных паводзін у інтэрнэце»
- Details
- Створана 11.02.2021 11:05
10 лютага для вучняў 2 «В» класа сярэдняй школы № 2 г. Віцебска супрацоўнікі публічнага цэнтра прававой інфармацыі і электроннай чытальнай залы правялі пазнавальную гадзіну «Правілы бяспечных паводзін у інтэрнэце», прысвечаную Сусветнаму дню бяспечнага інтэрнэту, які адзначаецца ў другі аўторак лютага.
Падчас мерапрыемства бібліятэкары расказалі пра правілы адказных і бяспечных паводзін у сетцы інтэрнэт, напомнілі дзецям пра прынцыпы ветлівых зносін і паводзін у сацыяльных сетках і асцярожны зварот з чужымі асабістымі данымі.
Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава «Знаёмся: інтэрнэт!». Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны. Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй «Што такое бяспечны інтэрнэт?» і паказам мультфільма з серыі Фіксікі «Фіксі-парады. Асцярожней у інтэрнэце». Кожны ўдзельнік пазнавальнай гадзіны атрымаў закладку-памятку «Правілы бяспекі ў інтэрнэце».


































