
Віртуальная выстава «Педагагічная майстэрня»
- Details
- Створана 19.02.2021 14:51
Супрацоўнікі аддзела перыядычных выданняў у рамках бібліятэчнага праекта «Бібліятэка – школе» прапануюць вашай увазе віртуальную выставу «Педагагічная майстэрня».
Метадычныя, вучэбна-метадычныя, навукова-метадычныя часопісы Выдавецкага дома «Першае верасня» пазнаёмяць педагогаў агульнаадукацыйных школ з методыкамі выкладання, сучаснымі тэхналогіямі, педагагічнымі знаходкамі ў галіне адукацыі.
Адміністрацыя школы, класныя кіраўнікі, педагогі-псіхолагі таксама знойдуць на старонках часопісаў цікавую і карысную інфармацыю.


































