
Майстар-клас у фармаце online «Вясновая брошка з фетру»
- Details
- Створана 26.02.2021 14:17
Аддзел эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры прапануе сваім чытачам майстар-клас у фармаце online «Вясновая брошка з фетру».
Упрыгожванні з фетру, зробленыя сваімі рукамі, – адзін з папулярных відаў рукадзелля ў наш час. Фетр – матэрыял недарагі, працаваць з ім вельмі лёгка, а гатовыя вырабы адрозніваюцца разнастайнасцю і выглядаюць прывабна.
Паўтараючы за вядучым, карыстальнікі могуць зрабіць падарунак сваім блізкім.


































