
Ведаць, каб зберагчы сябе
- Details
- Створана 01.03.2021 08:23
Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у 1987 годзе абвясціла 1 сакавіка Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.
Тым самым Генеральная Асамблея ААН вызначыла ўсю важнасць праблемы і праявіла сваю рашучасць пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва для дасягнення мэты – сусветнай супольнасці, свабоднай ад наркаманіі. У гэты дзень неабходна яшчэ раз сказаць пра тое, што супрацьстаянне гэтай глабальнай пагрозе з'яўляецца задачай усяго чалавецтва.
Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам супрацоўнікі электроннай чытальнай залы прапануюць вашай увазе відэаролік «Ведаць, каб зберагчы сябе».


































