
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Ткачэнкі
- Details
- Створана 12.03.2021 10:15
10 сакавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі гіда па Скандынавіі Уладзіміра Ткачэнкі «Жить по-белорусски, думать по-скандинавски».
Уладзімір Ткачэнка – выпускнік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пятнаццаць гадоў ён працуе гідам. За гэты час Уладзімір наведаў многія краіны свету, але Скандынавія не толькі стала яму больш блізкай як асноўны накірунак працы, але і паўплывала на яго жыццё. Уладзімір расказаў пра працу над кнігай, падзяліўся некаторымі эпізодамі з вандровак, адказаў на пытанні прысутных.


































