
Майстар-клас па вырабе брошкі з фетру
- Details
- Створана 05.03.2021 10:41
Усе людзі, незалежна ад узросту, любяць святы. На святы прынята дарыць падарункі, і перад кожным з нас паўстае пытанне, што падарыць сваім сябрам, родным і калегам. Бо падарунак – гэта выраз нашых добрых пачуццяў, любові і павагі.
Супрацоўнікі аддзела эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры напярэдадні 8 Сакавіка правялі для чытачоў бібліятэкі майстар-клас па вырабе брошкі з фетру.


































